Футбол

Да ўдзелу ў турніры дапускаюцца каманды раёна, калектывы арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў раёна, вайсковых частак, гаспадарак, каманды ДЮСШ.
Да спаборніцтваў не дапускаюцца гульцы маладзей 2004 года нараджэння.

Калядны турнір па міні-футболе пройдзе ад 1 снежня 2018 года па 31 студзеня 2019 года ў зале ФАК «Юнацтва». Галоўны суддзя спаборніцтваў – Аляксандр Лобан, галоўны сакратар – Міхаіл Калітовіч.

Каманда, якая заняла першае месца, узнагароджваецца медалямі, гульцы каманды – грашовымі прызамі і граматамі першай ступені. Каманды, якія займуць другое і трэцяе месцы, будуць узнагароджаны медалямі, грашовымі прызамі і граматамі.

Падача заявак і заявачных узносаў  адбудзецца 28 лістапада ў будынку ФАК «Юнацтва» (П. Балышаў, 4а, першы паверх, зала ФК «Смаргонь»).

Пачатак а 17-ай.

Кантактны тэлефон: + 375-29-359-34-91.