Карате

Віляйчане выступілі паспяхова: пяць першых месцаў і тры – другіх.
На мінулым тыдні ў сталіцы адбыліся адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы па каратэ, прысвечаныя 40-годдзю ўтварэння клубаў каратэ ў Беларусі. У спаборніцтвах, якія праходзілі ў Палацы спорту ва Уруччы, прынялі ўдзел больш за 500 чалавек з Беларусі і Расіі.

Віляйчане выступілі паспяхова: пяць першых месцаў і тры – другіх. У сваіх катэгорыях першае месца атрымалі Марат Радзевіч (8-9 гадоў, + 40 кг), Аліна Радзіёнава (12-13, + 47кг), Дзмітрый Стражнікаў (14-15, + 57кг), Мікіта Кірыевіч (18 гадоў і арт + 75кг), Улад Іванілаў (12-13 гадоў, -55 кг). Другое месца ў Арцёма Сцепановіча (10-11 гадоў, +45 кг), Аляксандра Роліча (каманднае кумітэ), Дзмітрыя Стражнікава (каманднае кумітэ).