аварыя аўтобус маладзечна

Здарэнне адбылося каля 18 гадзін у сераду, 21 лістапада.
23-гадовы кіроўца аўтобуса “МАЗ” аўтапарка №4 ехаў па маршруце №7.

На прыпынку “Праектныя майстэрні” высадзіў і пасадзіў пасажыраў, праз люстэрка праверыў, ці ўсе зайшлі, зачыніў дзверы, глянуў у левае люстэрка і пачаў рушыць улева.

Раптам адчуў штосьці ў раёне правага боку справа.

Праз люстэрка ўбачыў, што там ляжыць чалавек.

Ім апынуўся 49-гадовы маладзечанец. Ён расказаў, што чакаў на прыпынку “сямёрку”. Спачатку прыехала “шасцёрка”, №7 – за ёй.

Мужчына стаяў далей, таму бег у аўтобус.

Аднак калі падбег, дзверы ўжо зачыніліся. Ён пачаў барабаніць па дзвярах, а аўтобус ужо рушыў. І колам наехаў на нагу.

Пацярпелага з пераломам левай стапы шпіталізавалі ў траўматалогію, паведаміў дзяржаўтаінспектар Сяргей Бартош.