Аварыя Смаргонскі раён

Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося ўчора каля 16 гадзін.
У выніку аварыі загінуў расійскі дальнабойшчык.

Кіроўца аўтацягніка “Мэрсэдэс”рушыў па 158-м кіламетры дарогі “Барысаў-Вілейка-Ашмяны”.

Абганяў адзін грузавік і дапусціў сутыкненне з іншым. Гэта была сустрэчная “Сканія”.

50-гадовы кіроўца “Сканіі” загінуў на месцы.

Другога 50-гадовага кіроўцу дэблакавалі выратавальнікі. Яго шпіталізавалі ў рэанімацыю.

На гэтым участку дарогі размешчаныя дарожныя знакі “Небяспечны паварот”.