Заробкі будаўнікоў у Беларусі з 1 студзеня вырастуць на 30-35%, паведаміў у праграме «Галоўны эфір» на «Беларусь 1» міністр архітэктуры і будаўніцтва Дзмітрый Мікулёнак. Яго ведамства якраз цяпер рыхтуе адпаведны нарматыўны дакумент, паведамляе Tut.by.

 
Па словах міністра, сярэдні заробак у будаўнічай галіне ў Мінску — больш за 1 тысячу рублёў, у рэгіёнах — 800—900: «Гэтага недастаткова. Мы ўводзім нарматыўны дакумент, каб з 1 студзеня пайшоў разлік у новых лічбах — плюс 30—35% ».

Пры гэтым чыноўнікі хочуць зраўнаваць умовы для рабочых у сталіцы і рэгіёнах: «З 1 снежня не будзе розніцы ў індэксах. Мы яе ліквідуем», — абяцае Мікулёнак.

Па словах міністра, у краіне сапраўды не хапае кадраў у будаўнічай галіне — і рост заробкаў павінны дапамагчы вырашыць праблему.