Аварыя Маладзечна.

43-гадовы жыхар Маладзечна ехаў на “Хёндзе”.

З вуліцы Магістральнай збіраўся павярнуць на Нагорную. Ён не ўлічыў умовы надвор’я, калі паварочваў направа, і знёс дарожны знак.

Кіроўца патлумачыў, што гадзіну таму выпіў 200 грамаў каньяку.

Экспертыза паказала, што ў крыві кіроўцы было 2,86 праміле алкаголю.

Да ўсяго, машына не мела тэхагляду. Яе перамясцілі на штрафстаянку.

Пра здарэнне паведаміў дзяржаўтаінспектар Сяргей Бартош.