На чацвертым кіламетры аўтадарогі Вілейка-Асінаўка перакулілася машына Audi 100, за рулём якой быў 62-гадовы віляйчанін.

Мужчына няправільна выбраў хуткасць, не ўлічыў, што дарога была заснежаная і слізкая. У выніку ён не справіўся з кіраваннем. Машына з’ехала ў кювет і перакулілася, распавялі ў Вілейскім РАУС.

Пацярпела 86-гадовая пасажырка, якую забралі ў бальніцу.