У Беларусі па-ранейшаму дзейнічае забарона выхаду на лёд. Аднак на Вілейскім вадасховішчы, асабліва ў Вязыні і Касуце, ужо сядзяць рыбакі.

– На лёд цяпер выходзіць вельмі небяспечна. Таўшчыня покрыва – усяго паўтара сантыметра, – распавялі “Рэгіянальнай газеце” ў Вілейскай выратавальнай станцыі.

Па словах выратавальнікаў, учора ў раёне былой вёскі Вольшына, на Вілейскім вадасховішчы, пад тонкі лёд праваліўся рыбак. Мужчыну ўдалося выратаваць. Пакуль прыехалі спецыялісты, сябар змог выцягнуць яго і адвесці ў машыну.

Выходзіць на лёд дазволяць, калі таўшчыня покрыва будзе сем сантыметраў.