Дармаеды

Пра гэта ў праграме «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь 1» паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч. Паводле яе слоў, пазней з’явіцца больш падрабязная інфармацыя, у тым ліку і па абласцях.

Ад 1 снежня беларусы атрымалі магчымасць праверыць, ці не патрапілі яны ў «базу дармаедаў», размешчаную на Адзіным партале электронных паслуг. Калі ж высветліцца, што нехта патрапіў у яе памылкова, трэба будзе звязацца з камісіяй па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва па месцы рэгістрацыі. Ёй трэба прынесці або даслаць дакументы, якія пацвярджаюць занятасць. Камісія іх разгледзіць і прыме рашэнне аб выключэнні чалавека з базы.

База дадзеных толькі дазваляе ўбачыць, што адбываецца на рынку працы, і прычыны таго, чаму чалавек у працаздольным узросце апынуўся без працы”, – кажа міністр. Ірына Касцевіч нагадала, што, у адпаведнасці з дэкрэтам кіраўніка дзяржавы «Аб садзейнічанні занятасці», у лютым 2019-га беларусы атрымаюць жыроўкі, і «дармаеды» ўбачаць, што за той жа падагрэў вады яны заплацяць поўны кошт.