ДТЗ

Ён здзейсніў ДТЗ у Валожынскім раёне і уцякаў ад ДАІ.

Выконваючая абавязкі начальніка аддзела агітацыі і прапаганды ўпраўлення Дзяржаўтаінспекцыі ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандра Папова расказала карэспандэнту МЛЫН.BY:

– П’янага кіроўцу на мікрааўтобусе «Мэрсэдэс» затрымалі супрацоўнікі міліцыі ў Фрунзенскім раёне сталіцы. Але яго пераслед па ўсёй тэрыторыі да сталіцы вялі супрацоўнікі ДАІ Мінскай вобласці, і заслуга ў затрыманні парушальніка перш за ўсё іх.

Пачаліся прыгоды нецвярозага кіроўцы «Мэрсэдэса» ў Валожынскім раёне каля вёскі Манькаўшчына, на трасе Мінск – Гродна.

Начальнік аддзела ДАІ Валожынскага РАУС Леанід Гіль распавёў журналісту партала, што каля 14.50 кіроўца мікрааўтобуса ехаў у напрамку Мінска, і ўдарыў ззаду спадарожную легкавую машыну.

Парушальнік схаваўся з месца правапарушэння, а пацярпелы кіроўца спыніўся і выклікаў ДАІ. У яго аўтамабіля пашкоджанні задняй часткі кузава.

– У Мінску на кіроўцу мікрааўтобуса складаюць свае пратаколы, але мы таксама прыцягнем яго да адказнасці за ДТЗ каля Манькаўшчыны, – сказаў Леанід Гіль.