Да ўдзелу ў конкурсе было прадстаўлена больш за 260 работ з шасці краін – Беларусі, Нарвегіі, Славеніі, ЗША, Расіі і Чэхіі. І менавіта творчая праца Дар’і «Таямнічы сон» ў намінацыі «Самае незвычайнае падарожжа» зацікавіла журы конкурсу.

Працу адзначылі Дыпломам ІІ ступені. Гэта адзіная праца-прызёр сярод прадстаўленых беларусаў.