Елка

Гарадское тэатралізаванае свята «Навагодні карнавал», на якім запаляць галоўную елку горада, адбудзецца ў суботу, 8 снежня, на плошчы перад будынкам райвыканкама.
Пачнецца свята з шэсця тэатралізаваных навагодніх груп, якія завітаюць на мерапрыемства на казачных карэтах разам з галоўным персанажам навагодніх святаў – Дзедам Марозам. Жыхароў раёна і гасцей горада чакае займальная праграма з гульнямі, танцамі і сюрпрызамі. На свяце арганізуюць выставу-продаж навагодняй сувенірнай прадукцыі і харчовых тавараў. Дзяцей пацешаць гульнявыя атракцыёны.

У 17.30 ва ўсіх райцэнтрах вобласці адначасова запаляць агеньчыкі на елках.

На свяце падвядуць вынікі конкурсу «Лепшая навагодняя група». Пераможцаў чакаюць дыпломы і падарункі.

Пачатак свята а 17-ай.