У чыгуначным кантэйнеры ў Маладзечне знайшлі кантрабанду вопраткі і абутку. Супрацоўнікі Мінскай рэгіянальнай мытні спынілі незаконнае перамяшчэнне ў чыгуначным кантэйнеры па тэрыторыі ЕС новых рэчаў.
Новае адзенне і абутак везлі чыгункай праз пункт мытнага афармленне «Маладзечна». У чыгуначным кантэйнеры, паводле дакументаў, з Літвы перамяшчалі былыя ва ўжыванні адзенне і абутак, а таксама пражу з бавоўны агульнай вагой больш за 13 тон.

Фота customs.gov.by.

Аднак пры мытным даглядзе ўстанавілі, што ў кантэйнеры, акрамя заяўленых тавараў, знаходзіцца амаль пяць тысяч новага адзення і абутку. Кошт незадэклараваных рэчаў – больш за 140 тысяч. Незаконны тавар канфіскавалі да рашэння суда. Мінская рэгіянальная мытня праводзіць праверку.