Елкі

Парк з навагодніх елак закладуць у рамках акцыі «Другое жыццё елкі». У школах жывыя ялінкі ўпрыгожаць да святаў, а вясной іх з кадак перасадзяць у зямлю.
Плануюць, што калі прыйдзе час высаджваць елкі, да школ далучацца і іншыя арганізацыі, разам яны высадзяць не проста алею, а цэлы парк з навагодніх дрэў, паведамілі ва ўпраўленні адукацыі Ашмянскага райвыканкама.

Усё пачалося яшчэ ў кастрычніку, калі школы атрымалі туі і елкі ў падарунак ад лясніцтваў да Дня маці. Туі высадзілі на алеі, прысвечанай матулям. А елкі збераглі для святаў і будучага парку.