Да сямі градусаў мароза прагназуюць у Беларусі шостага снежня, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Будзе воблачна з праясненнямі, пераважна без ападкаў. Толькі ноччу на ўсходзе краіны магчымы снег і мокры снег.

Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. На некаторых участках дарог – галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні, 4-9 метраў за секунду.

Тэмпература ўначы – 1-7 градусаў марозу. Днём ад -4 да +1.