Аварыя здарылася 5 снежня на вуліцы Савецкай пасля пяці гадзін вечара. На вуліцы ўжо былі прыцемкі.
44-гадовы кіроўца “Форда” правым заднім люстэркам зачапіў пенсіянера. Той пераходзіў праезную частку па пешаходным пераходзе.

Пацярпелы – жыхар Ашмянаў. У аварыі ён атрымаў перамломы. Цяпер мужчына ў бальніцы.