Маеце ўласны аўтамабіль? Тады наша чарговая акцыя для вас.
Падзяліцеся з «Рэгіянальнай газетай» гісторыяй пра сваю машыну. Напрыклад, як вы даглядаеце яе? Можа, ваш аўтамабіль упрыгожвае асаблівы цюнінг? А магчыма, з машынай звязаная нейкая асаблівая рамантычная гісторыя?

Дасылайце на нашу пошту regionnews@rh.by фотаздымкі, на якіх ёсць аўтамабіль, а таксама невялікую гісторыю, да дзвюх тысяч знакаў, пра вашу машыну.

Каб стаць пераможцам акцыі, неабходна даслаць адно фота ад аднаго чалавека. Мы размесцім здымкі для галасавання на сайце rh.by. І той, хто назбірае найбольшую колькасць галасоў, атрымае падарунак, які спатрэбіцца кіроўцы. Рэдакцыя мае права адзначыць і іншых удзельнікаў у пэўных намінацыях.

Ласланыя фотаздымкі мы размесцім на нашым сайце rh.by галасаванне, якое будзе доўжыцца ад 2 да 31 студзеня. А праз пэўны час абвесцім вынікі акцыі на сайце.

У лісце пазначце сваё імя, прозвішча, населены пункт, нумар. Фотаздымкі, дасланыя без апісання, да ўдзелу дапускацца не будуць.

У тэме ліста абавязкова пазначце «Мая ластаўка».

Некаторыя з дасланых фотаздымкаў мы размесцім і ў папяровай версіі газеты.