Нагадаем, што працоўны дзень з 24 снежня (панядзелак) перанесены на суботу, 22 снежня.

Такім чынам праз два тыдні беларусы будуць працаваць шэсць дзён: ад 17 да 22 снежня, затым будуць тры выхадныя: ад 23 да 25 снежня (нядзеля — аўторак).

Пасля будуць чатыры працоўныя дні: ад 26 да 29 снежня (серада — субота). А потым — тры выхадныя: ад 30 снежня да 1 студзеня (нядзеля — аўторак).

З пераносамі ў 2019 годзе ўрад яшчэ не вызначыўся, таму, відаць, 2 студзеня, будзе працоўным днём. А ад 5 да 7 студзеня — таксама будуць выхадныя.