У суботу, восьмага снежня, у 17.30 ва ўсёй Гродзенскай вобласці запаляць святочныя агні на ўсіх ёлках.
Не стануць выключэннем Смаргонь, Ашмяны і Астравец.

Як распавядаюць у Астравецкім райвыканкаме, пакуль галоўная ёлка горада стаіць на плошчы і чакае.

У суботу ў 17.00 тут зладзяць свята “Запальваем ёлку разам”. Падчас мерапрыемства запаляць гірлянды. Запрашаюць усіх ахвотных.