Пра гэта ў Вілейскі РАУС паведаміла жыхарка Вілейкі.
Шостага снежня жанчына прыйшла ў бацькоўскі дом і заўважыла, што на ранейшым месцы няма медалёў і ордэнаў, якія належалі яе бацьку-нябожчыку.

Міліцыя ўстанавіла падазраванага – 44-гадовага жыхара Вілейкі. Яго затрымалі, паведамляе УУС Мінаблвыканкама.