Актыўных і ініцыятыўных людзей з Маладзечна і раёна 16 снежня запрашаюць на мітап.  Гэта нефармальная сустрэча, дзе кожны можа расказаць пра тое, што яго цікавіць, і знайсці аднадумцаў для рэалізацыі сваёй ідэі.
Навошта патрэбны гэты митап:
– каб пазнаёміць паміж сабой актыўных жыхароў горада,
– выявіць іх патрэбы і агульныя інтарэсы,
– наладзіць кантакт паміж імі, каб сумесныя ідэі маглі быць рэалізаваныя.

Мітап пройдзе ў рамках праекта «Inspired BY Рэгіён». Асноўная ідэя праекта – спрыяць росту супрацоўніцтва паміж мясцовымі актыўнымі жыхарамі, умацоўваць рэгіёны Беларусі і супольнасці актывістаў.

Мітап пройдзе ў адукацыйным цэнтры «Адкрытае прастора» ( Валынца 12Б / 1-1) 16-га снежня ад 14.30 да 18.30.

Можна прыехаць з раёна ці іншых гарадоў, арганізатары кампенсуюць кошт праезду.

Зарэгістравацца можна тут.

Мітап
Фота https://vk.com/meetup_molo.