Краіны Еўрасаюза будуць пераходзіць на летні час яшчэ як мінімум да вясны 2021 года, піша Delfi.lt

 
На мінулым тыдні ў Брусэлі засядалі міністры транспарту краін ЕС і прынялі рашэнне не ўхваляць рашэнне Еўракамісіі ў тэрміновым парадку з наступнага года адмовіцца ад пераходу на летні час. «Хутчэй за ўсё, толькі ў 2021 годзе ўдасца адмовіцца ад гэтых пераменаў», – сказаў міністр транспарту Аўстрыі Норберт Хофер.

Толькі пасля «вычарпальных кансультацый» Рада зможа сфармуляваць канчатковыя высновы па пытанні, адмовіцца ці ад пераводу стрэлак на ўсёй тэрыторыі ЕС і калі адмовіцца, то з якога часу. На кансультацыі далі час да вясны 2021 года.

Старшыня Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер у сярэдзіне верасня прапаноўваў апошні раз перавесці стрэлкі гадзіннікаў у 2019 годзе.

Узімку (да апошняга тыдня сакавіка) розніца ў часе паміж Мінскам і Вільняй (Рыгай, Талінам) складае адну гадзіну, з Варшавай, Берлінам і Парыжам — дзве гадзіны. Летам розніцы ў часе паміж Вільняй і Рыгай няма, розніца ў часе паміж Мінскам з Варшавай і Берлінам складае гадзіну.