Бяда здарылася раніцай 11 снежня.
У памяшканні Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта ішлі будаўнічыя работы. Рабочыя пазбаўляліся ад смецця проста — скідваючы яго на зямлю.
«А пасля мы глядзім ў акно — а на зямлі цела ляжыць. Труп», — паведаміў «Нашай Ніве» адзін са студэнтаў.
Віцебская міліцыя пацвердзіла — загінуў 54-гадовы рабочы. На яго ўпалі парэнчы, якія выкінулі з чацвёртага паверха.
У самім універсітэце здарэнне не каментуюць.
Цяпер на месцы здарэння працуюць следчыя.
• Текст доступен на языке: Русский