У міліцыю звярнулася 47-гадовая жыхарка Вілейкі. Яна паведаміла, што невядомы ў прамежак часу ад 19.15 да 19.18 скраў з лаўкі каля пад’езда на вуліцы Талстога яе сумачку.

У сумцы былі два мабільныя тэлефоны – «Samsung Galaxy J4» і «ZTE BLADE A510», пашпарт, кашалёк з 55 рублямі, чатыры банкаўскія карткі, глюклметр і навушнікі.

Урон склаў амаль 694 рублі.