Днямі беларускі ПЭН-цэнтр абвясціў лаўрэатаў прэміі імя Францішака Аляхновіча. Сярод лаўрэатаў прэміі – ураджэнец Смаргоні, паэт і грамадскі дзеяч Уладзімір Някляеў.

Літаратурную прэмію імя Францішка Аляхновіча Беларускі ПЭН-цэнтр заснаваў у 2013 годзе.

Яе ўручаюць за найлепшы твор напісаны ў зняволенні. Пераможца вызначаецца 10 снежня, у міжнародны Дзень правоў чалавека.

Мы звязаліся з Уладзімірам Пракопавічам і папрасілі яго распавесці, што значыць для творцы гэтая ўзнагарода.

–  З улікам таго, што за ёй стаіць (а стаіць за ёй не толькі літаратурны тэкст, але і турэмны досвед), прэмія імя Францішка Аляхновіча, вядома, своеасаблівая. Найперш тым, што і заснавальнікі, і лаўрэаты прэміі мараць пра той час, калі яе не будзе за што і не будзе каму даваць. Калі людзей не будуць знявольваць за іх перакананні, за рэалізацыю замацаванага ў Канстытуцыі права выяўляць сваю грамадзянскую пазіцыю, калі не стане ў нас палітвязняў. Такім чынам гэтая прэмія, хоць яна і называецца “турэмнай”, сімвалізуе, ва ўсякім разе для мяне, не турму, а свабоду. Волю, да якой пісаў я з турмы лісты, што й сталі кнігай “Лісты да Волі”, адзначанай прэміяй Аляхновіча, – распавёў карэспандэнту нашай газеты Уладзімір Някляеў.

Падчас уручэння прэміі. Фота facebook.com.

• Текст доступен на языке: Русский