У міліцыю патэлефанавала дзяўчына і стала клікаць на дапамогу. Яна распавяла, што разам з сяброўкай зачынілася ў ванным пакоі чужой кватэры, а іх новы знаёмы спрабуе выбіць дзверы.

З размовы супрацоўнікі праваахоўных органаў зразумелі толькі тое, што дзяўчына знаходзіцца на вуліцы Лынькова і ёй пагражае небяспека.

У судзе гучаў запіс з перадсмяротнымі словы і крыкам загінуўшых дзяўчат, піша bobr.by.

Голас Крысціны, дзяўчына крычыць, плача.

Крысціна: «Я не ведаю … Лынькова … знайдзіце па адрасе … заб’е!»

Дзяжурны: «Што ў вас там робіцца?»

Крысціна: «Б’е!.. Мы ў ваннай зачыніліся…»

Дзяжурны: «Які адрас?»

Крысціна: «Не ведаю, знайдзіце па тэлефоне!..»

Дзяжурны: «Вы з мабільнага тэлефануеце? Са свайго?»

Крысціна: «Так, глядзіце! Я на трубцы вішу. Ён з сякерай ірвецца ў ванную! Мы зачыніліся…»

Дзяжурны: «Як мне адрас дазнацца? З кім вы там знаходзіцеся?»

Крысціна: «Удваіх з дзяўчынкай»

Дзяжурны: «Дзяўчынка ведае адрас?»

Крысціна: «Не. Гэта яго сяброўка. Лынькова… Ён зачыніў усе дзверы, стукае сякерай».

Дзяжурны: «Як яго прозвішча?»

Крысціна: «Божа мой, ён разнясе!»

Дзяжурны: «Які дом, дзевяці-, пяціпавярховы?»

Крысціна: «Пяціпавярховы… Дзевяціпавярховы!»

Дзяжурны: «Дом гэты дзе, у пачатку, канцы, сярэдзіне Лынькова?»

Крысціна: «У сярэдзіне. Я ўся ў крыві!..»

Дзяжурны: «Ён вам прычыніў чымсьці цялесныя пашкоджанні, адкуль кроў?»

Крысціна: «Вядома! Так так!..»

Дзяжурны: «Ён вас збіў ці што?»

Трубку бярэ Алеся: «Так слухайце, малады чалавек, ён нас сустрэў… з сякерай…»

Раптам нешта адбываецца і на аўдыёзапісы можна пачуць крыкі.

Званок перарываецца.

Канец запісу.

• Текст доступен на языке: Русский