Здарэнне адбылося раніцай 12 снежня.
Гарэў дом у Маладзечне па вуліцы Уладзіслава Сыракомлі.

Калі прыехалі выратавальнікі, дом гарэў знутры, з-пад даху ішоў дым.

Пажарнага апавяшчальніка ў доме не было. На падлозе знайшлі труп 52-гадовага гаспадара. Мужчына жыў адзін, нідзе не працаваў, курыў.

Агонь пашкодзіў сцены, столь, маёмасць, закурыў сцены.

Мяркуюць, што пажар здарыўся з-за неасцярожнасці падчас курэння, распавяла інспектар групы прапаганды і агітацыі Маладзечанскага ГРАНС Валянціна Сопат.

Маладзечанскі ГРАНС нагадвае правілы пажарнай бяспекі:

— неабходна замазваць расколіны на печы;

— коміны трэба прачысціць і адрамантаваць, у межах гарышча патынкаваць і пабяліць;

— нельга выкарыстоўваць для распалу гаручыя вадкасці;

— на драўлянай падлозе перад топкай неабходна прыбіць бляху неменш як 50 на 70 сантыметраў;

— паліць печку два-тры разы на дзень і не больш чым па паўтары гадзіны;

— рэкамендуюць устанавіць пажарны апавяшчальнік.

Фотаздымкі забяспечаныя Валянцінай Сопат.