Вілейка ўпершыню арганізоўвае шматфункцыянальную грамадскую прастору “Па дарозе ў Новы год”, мэта якой – стварыць святочны настрой напярэдадні Новага года. Паўдзельнічаць у стварэнні прасторы можа кожны ахвотны.
Арганізатары шчыра вітаюць ініцыятывы, якія ствараюць асаблівы антураж свята: бар з цёплым глінтвейнам, караоке з навагоднімі песнямі, конкурсы з падарункамі, запрэжка коней, зімовая рыбалка або нават сапраўдная лазня.

Фантазіі бязмежныя! А можа Вы – музычны гурт, вакаліст, дыджэй і хочаце выступіць на сцэне?

Арганізатары прасторы просяць адказаць на некалькі пытанняў і з вамі звяжуцца ў бліжэйшы час.

Адказваць на пытанні – тут.

Пляцоўка будзе працаваць на цэнтральнай плошчы ў Вілейцы 29 снежня.