8 снежня ўрачыста запалілі агеньчыкі на галоўных ёлках Гродзеншчыны.
Як распавялі ў Ашмянскім райвыканкаме, ад 15 снежня да 13 студзеня святочныя мерапрыемствы ля галоўнай ёлкі будуць праводзіць кожныя выхадныя.

Абяцаюць конкурсы, карагоды, віншаванні Дзеда Мароза і Снягуркі. Будуць працаваць гандлёвыя кропкі і кірмашы рамеснікаў.

Мерапрыемствы не будуць праводзіць толькі шостага студзеня.