Маладзеанскі РАСК шукае відавочцаў, якія 7 лістапада ў сем раніцы каля дома №2 па вуліцы Багдановіча ў Чысці чулі крыкі аб дапамозе.
Крычаў мужчына, якога падчас бытавога канфлікту параніла нажом былая жонка, патлумачыў карэспандэнту старшы следчы Маладзечанскага РАСК Юры Багушэвіч. 

Следчыя просяць відавочцаў здарэння звярнуцца ў Маладзечанскі раённы аддзел Следчага камітэта па адрасе: Маладзечна, вуліца Прытыцкага, 23, кабінет 208 да старшага следчага Юрыя Багушэвіча або патэлефанаваць 8 (0176) 77-24-31.