Максіму Чыжыку далі 25 гадоў калоніі, маці забітай – два гады.
13 снежня Мінскі абласны суд прыгаварыў Максіма Чыжыка да 25 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а Кацярыну Жаўрыд – да двух гадоў у папраўчай установе адкрытага тыпу без штрафу, піша kurjer.info.

Максім Чыжык прызнаны вінаватым у забойстве з асаблівай жорсткасцю. Яму прыйдзецца пакрыць судовыя выдаткі ў памеры 2100 рублёў. Кацярына Жаўрыд заплаціць за іх 420 рублёў.

Прысуд можа быць абскарджаны альбо апратэставаны на працягу дзесяці сутак.

• Текст доступен на языке: Русский