У сувязі з набліжэннем Калядаў і Навага года Маладзечанская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету інфармуе, што заканадаўства Рэспублікі Беларусь забараняе самавольную, без дазвольных дакументаў, высечку і нарыхтоўку дрэў, у тым ліку елкі і сасны.
Адказнасць за незаконную высечку дрэў прадугледжаная ч. 1 і ч. 2 арт. 15.22 кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях з прызначэннем пакарання ў выглядзе штрафу

  • на фізічных асоб у памеры да 50 базавых велічынь – да 1225 рублёў
  • на індывідуальных прадпрымальнікаў – у памеры да 200 базавых велічынь – да 4 900
  • на юрыдычных асоб – у памеры да 300 базавых велічынь – да 7 350.

Адначасова паведамляем, што навагоднія елкі можна набыць спецыяльна арганізаваных кропках горада, а таксама ў любым лясніцтве на тэрыторыі Маладзечанскага раёна і Маладзечна.

Кошт такіх дрэў будзе складаць:

  • вышынёй ад паловы метра да метра – восем рублёў
  • вышынёй ад аднаго да двух метраў – дзесяць рублёў
  • ад двух да трох метраў – 12 рублёў;
  • ад трох да чатырох метраў – 30 рублёў.

Акрамя таго, у Маладзечанскім лясніцтве можна будзе набыць саджанцы ёлак у гаршчках вышынёй каля аднаго метра па 15 рублёў.

• Текст доступен на языке: Русский