А на наступным тыдні стане яшчэ халадней.

 
Да мінус 12 градусаў чакаецца ў Беларусі ў выхадныя, з наступнага тыдня маразы ўзмоцняцца, паведамілі БЕЛТА ў Гідрамеце.

У пятніцу ноччу ў многіх раёнах, а днём месцамі невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад нуля да 5 градусаў марозу.

У Мінску будзе да трох градусаў марозу.

У суботу ноччу 2-7 градусаў марозу, ва ўсходніх раёнах да мінус 9. Днём сіноптыкі прагназуюць 0 – мінус 6.

У нядзелю, 16 снежня, ноччу будзе 3-9 градусаў марозу, па ўсходзе пры праясненнях да мінус 12. Максімальная тэмпература днём – 1-7 градусаў марозу. У Мінску ноччу да мінус 3, удзень — мінус 3—5 марозу.

У панядзелак цягам дня 4-10 градусаў марозу, па ўсходзе да мінус 11-15, днём у заходніх раёнах краіны тэмпература паветра складзе 0 – мінус 3.

 

 

• Текст доступен на языке: Русский