Сёння мы падвялі вынікі акцыі “Супергаспадар”. У ёй удзельнічала пяць фотаздымкаў, якія агулам набралі 1352 галасы.
Большасць чытачоў прагаласавала за здымак, які даслала Валянціна Мамай “Пухнатыя шчанюкі з Вілейкі”. Фота набрала 59% галасоў. На здымку – шэсць шчанюкоў сенбернара. Яны нарадзіліся ў сабакі Ады, якую даглядае дачка Валянціны Людміла Бяўзо.

Здымак Ганны Краўчонак “Цукаты з гарбузоў, горкі перац, зімовы часнок з польскіх часоў” спадабаўся 20% чытачоў.

За фота Наталлі Вяжэвіч “Ежа з печы з бабуліным сакрэтам” прагаласавала 14%.

Наіна Лычаўка са сваёй “Лямпай з гарбуза” набрала 4% сімпатый. Ірына Найдзіч і яе “Персікі ў Маладзечне” – 3%.

Віншуем удзельнікаў! Пераможцаў мы хутка запросім у рэдакцыю.

• Текст доступен на языке: Русский