У 15:30 у клас падчас факультатыўных заняткаў зайшоў мужчына, які выпіў. Заявіў, што зараз адбудзецца выбух. Выпадковым сведкам пагроз стаў  настаўнік, які праходзіў міма. Ён і затрымаў “тэрарыста” да прыезду міліцыі.
Тэрміновая эвакуацыя была праведзена ў школе Клічава 13 снежня паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на Telegram-канал Следчага камітэта.

З-за пагрозы выбуху эвакуявалі 48 дзяцей і 22 супрацоўнікі навучальнай установы. У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў.

Узбудзілі крымінальную справу за загадзя ілжывае паведамленне аб падрыхтоўцы выбуху.

• Текст доступен на языке: Русский