1935

Летам адбылося нарачанскае паўстанне рыбакоў. Прычынай стала забарона ўладамі свабоднай лоўлі рыбы на возеры  Нарач. У выступленні ўдзельнічала каля пяці тысяч сялян. Гэтай падзеі прысвяціў сваю паэму  «Нарач» паэт Максім Танк.

Карціна В Цвіркі. Паўстанне нарачанскіх рыбакоў.

Уздымаўся народ і ў Валожыне. Тут дзейнічала нелегальная камуністычныя арганізацыі. Ад 1935 і да 1939 яны ўчыныілі шэсць забастовак.

У 1935 годзе газета «Беларуская крыніца» пісала пра Мядзельшчыну – як пра найлепшае месца для адпачынку ў тагачасных турыстаў. Нарач тады называлі Віленскім морам. Туды хадзілі цягнікі з Вільні.

У савецкай турме ва Уфе памёр Лявон Заяц, палітычны дзеяч. Нарадзіўся ў Даўгінаве, цяпер Вілейскі раён, у сакавіку 1890 года.

У вёсцы Дварэц, ля Лукаўца, на Вілейшчыне нарадзіўся Уладзімір Папковіч – паэт, перакладчык, выкладчык нямецкай мовы.

Уладзімір Папковіч. Фота vlib.by.

У Альковічах (цяпер Вілейшчына) нарадзіўся Кандрат Церах— савецкі і беларускі гаспадарчы дзяяч, апошні міністр гандлю СССР (1986—1991).

У Лебедзеве па прапанове настаўніка Стэфана Батоўскага пачалі будаваць новую школу.

А яшчэ 1935 годам датаваныя многія здымкі вілейскага фотамастака, своеасаблівага летапісца Вілейшчыны Беркі Бермана.

1947

Зацвердзілі генплан Маладзечна. Згодна з ім, на Цэнтральнай плошчы павінны былі з’явіцца гарадскія, абласныя і партыйныя арганізацыі, крамы, установы культуры і адукацыі. У цэнтры – невялікі сквер.

Зімой у Маладзечне правялі хакейны матч паміж гаспадарамі і камандай Мінска. Гаспадары прагралі з лікам 12:0.

Тут жа пачаў працаваць ліцейна-механічны завод, які цяпер называецца станкабудаўнічым. А чыгуначны вакзал аднавілі пасля вайны.

У 1947 годзе чыгуначны вакзал у Маладзечне аднавілі пасля вайны. А так ён выглядае сёння. Фота history.rw.by.

У снежні 1947 года Ільянская раённая бібліятэка атрымала новае памяшканне на пяць тысяч кніг.

У  Валожыне адкрылася кнігарня. Летам у Івянцы зачынілі касцёл, пабудаваны ў 18 стагоддзі. Да 1962 года там была бібліятэка.

У Мядзеле арганізавалі службу хуткай дапамогі, увялі пасаду фельчара і конюха-возчыка.

1959

У Маладзечне, тады абласным цэнтры, на плошчы ўзвялі будынак абласнога райспажыўтаварыства. Праз год будынак перадалі кааператыўнаму тэхнікуму . Сёння гэта Маладзечанскі гандлёва-эканамічны каледж. А ў Івянцы адчынілі музычную школу.

Максім Танк з маці.

17 лістапада Мядзел стаў гарадскім пасёлкам, а ў Мядзельскі раён ўвайшла частка Свірскага. Ураджэнец Мядзельшчыны, паэт Максім Танк артрымаў літаратурную прэмію Янкі Купалы за зборнік «След бліскавіцы».

З Вілейкі ў Маладзечна ў новы будынак пераехала станцыя пералівання крыві. А ў Вілейцы адкрылі спартыўную школу.

1971

У Насілаве на Маладзечаншчыне паставілі помнік у гонар землякоў, што загінулі падчас Другой сусветнай.

У Маладзечне нарадзіўся Аляксей Філіпаў – майстар спорту міжнароднага класа, неаднаразовы чэмпіён Еўропы і трохразовы чэмпіён свету па міні-футболу. У гэтым жа годзе, тут жа, нарадзіўся Сяргей Юшко – навуковец, які цяпер жыве ў Татарстане і працуе рэктарам Казанскага ўніверсітэта. І яшчэ адна знакамітая ўраджэнка Маладзечна з’явілася на свет у 1971 – беларуская актрыса Валерыя Арланава.

Валерыя Арланава – ураджэнка Маладзечна. YouTube.

У Маладзечне пачалі будаваць крытую танцпляцоўку.

У Вілейцы ў будынку былой турмы 19 стагоддзя адкрылі анкалагічны дыспансер. Сёлета дзякуючы вілейскім актывістам, дыспансер зачынілі. А для анкадагічнахворых з’явіліся па некалькі ложкаў у раённых бальніцах.

Той самы двспансер, які месціўся ў будынку турмы. Фота tut.by.

У 1971 годзе распрацавалі генплан забудовы Валожына. А мясцовая школа №1 перайшла ў новы будынак. Івянецкія ганчары падрыхтавалі для Выстаўкі дасягненняў народнай гаспадаркі СССР пяцьдзясят відаў керамічных вырабаў: пано, гранёныя вазы прыбор для снедання, куфлі для піва.

1983

Стварылі першы корпус завода парашковай металургіі ў Маладзечне і УП «Камунальнік», а ў Вілейцы і Мядзеле – прадпрыемствы ЖКГ.

У Маладзечне пачало працаваць ПТВ-135. У Вілейцы ў верасні увялі ў эксплуатацыю новы будынак паліклінікі па вуліцы Маркавв.

На Валожыншчыне навукоўцы абследавалі гарадзішча ранняга жалезнага веку каля вёскі Яршэвічы. Знайшлі некалькі фрагментаў штрыхавой керамікі апаленыя крэмні.

1995

У красавіку выйшаў першы нумар «Рэгіянальнай газеты».

Фестываль беларускай песні і паэзіі на год пераехаў з Маладзечна ў Мінск.

Адкрылі мемарыяльны комплекс «Шталаг-342» на месцы былга лагера для ваеннапалонных.

Аркестру рускіх народных інструментаў Маладзечанскага музкаледжа імя Агінскага прысвоілі званне народнага. А колішняга старшыню Маладзечанскага гарвыканкама Генадзя Карпенку ў чарговы раз абралі дэпутатам Вярхоўнага Савета.

У сакавіку ў Маладзечне стварылі завод жалеза-бетонных вырабаў.

У Вілейцы на гарадскіх могілках «Лясныя усталявалі драўляны крыж, а побач – валун у гонар людзей, закатаваных у Вілейскай турме.

Расія перадала Беларусі ў бескаштоўнае карыстанне на 25 год 43 вузел сувязі ваенна-марскога флота, што знаходзіцца на Вілейшчыне.

Памёр Аяляксандр Азончык, які першым, у 1944 годзе, сярод прадстаўнікоў Вілейшчыны стаў Героем Савецкага Саюза.

Пачалі будаваць Вілейскую ГЭС. У эксплуатацыю яе ўвялі праз тры гады.

7 жніўня ў Мінску памёр паэт Максім Танк, ураджэнец вёскі Пількаўшчына, што на Мядзельшчыне.

У Валожыне адкрылі помнік на месцы, дзе падчас вайна масава расстрэльвалі яўрэяў.

2007

Мінскі абласны драмтэатр з Маладзечна стаў лаўрэатам Рэспубліканскага конкурсу тэатральных пастановак п’ес класікаў і сучасных беларускіх драматургаў.

Гаспадаркі Мядзельшчыны атрымалі сем нямецкіх трактароў «Фэндт-930».

У паэта-віляйчаніна Усевалада Сцебуракі выйшла першая кніжка пад назвай «Крушня». А вакальны гурт «Суквецце»  Вілейскага палаца культуры атрымаў званне народнага.

Паэт Усевалад Сцебурака выступае ў ільянскай школе. Фота lit-bel.org.

У Мінску выйшла ілюстраваная кніга «Мікола Ермаловіч», прысвечаная гісторыку і краязнаўцу, жыхару горада, які трагічна загінуў у 2000.

Падчас рамонту чыгункі  Вілейцы рабочыя знайшлі снарад часоў Другой сусветнай.

Маладзечанскі фестываль у 2007 быў прысвечаны 125-годдзю Янкі Купалы і Якуба Коласа. З-за небяспечнага надвор’я арганізатары адмянілі фінальны канцэрт фестывалю.

Іншы фестываль, «Адна зямля» адбыўся без надзвычайных здарэнняў у Валожыне. Перамог маладзечанец Віктар Выбарнаў.