Пра яе стварэнне распавёў адзін з арганізатараў, галоўны архітэктар Вілейшчыны  Дзмітры Гарланаў:

– Мы, арганізатары вілейскіх фестываляў “Энергія маладосці”, “Выбірай і рухайся” і іншых моладзевых ініцыятыў, пры падтрымцы Вілейскага райвыканкама, Вілейскага палаца культуры, гарадскіх арганізацый, прадпрымальнікаў і актывістаў, імкнемся прынесці на Цэнтральную плошчу горада сапраўднае свята напярэдадні Новага 2019 года.

На думку Дзмітрыя Гарланава, будучыня горада – у тэматычных шматфункцыянальных грамадскіх прасторах, дзе людзі ўсіх узростаў могуць знайсці тое, што падабаецца, збірацца сям’ёй, з сябрамі, знаёміцца, адпачываць і святкаваць.

– Лічым, што будучыня – за супрацоўніцтвам  улады, бізнесу і актывістаў, каб рабіць добрыя справы разам, з агульнымі мэтамі, накіраванымі на развіццё гарадскога асяроддзя і мерапрыемстваў, на аб’яднанне жыхароў, – падсумаваў арганізатар.

Нагадаем, што запоўніць заяўку на ўдзел у мерапрыемствах грамадскай прасторы можна тут.

• Текст доступен на языке: Русский