Калі ў вас ёсць інфармацыя пра гэтыя здарэнні, калі ласка, паведаміце ў дзяржаўтаінспекцыю.
Адна аварыя адбылася 12 лістапада каля 19:30. Невядомы вадзіцель за рулём невядомага аўтамабіля рушыў па Вялікім Гасцінцы.

Рабіў манёўр пры павароце на вуліцу Буйніцкага. Наехаў на 17-гадовага пешахода, які пераходзіў дарогу па рэгулюемым пешаходным пераходзе справа налева па ходу руху аўтамабіля.

12 ліпеня каля 13:10 35-гадовы кіроўца “Фольксваген Пасат” ехаў па Старым Месце. Ён выконваў манёўр задняга ходу і наехаў на 76-гадовага пешахода. У выніку пешаход атрымаў цялесныя пашкоджанні.

Просім сведкаў і відавочцаў здарэнняў звярнуцца ў аддзел ДАІ па Т. Дудко, 1-18 ці па тэлефонах (80176) 74-53-40, 74-53-43 ці 102.

• Текст доступен на языке: Русский