У Беларусі з 16 снежня павышаюцца тарыфы на паслугі тэлефоннай і паштовай сувязі агульнага карыстання, паведамляе БелТА.

Так, тарыфы на паслугі электрасувязі агульнага карыстання павышаюцца: абаненцкая плата за асноўны тэлефон у месяц для фізічных асоб — на 27 капеек; пагадзінная плата за мясцовыя тэлефонныя злучэнні для фізічных асоб — на 0,05 капейкі за хвіліну; пагадзіная плата за міжгароднія тэлефонныя злучэнні — на 0,1 капейкі за хвіліну для фізічных асоб і на 0,11 капейкі за хвіліну для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. Павышэнне тарыфаў складзе ад 7,3% да 9,6%.

Што тычыцца тарыфаў на паслугі паштовай сувязі агульнага карыстання для фізічных асоб, то перасылка простай паштоўкі, ліста, бандэролі вагой да 20 грамаў даражэе на 6 капеек, перасылка кожных наступных 20 грамаў паштовых адпраўленняў — на 1 капейку.

• Текст доступен на языке: Русский