Для прафілактыкі дарожна-транспартных здарэнняў дзяржаўтаінспекцыя ад 13 снежня да 7 студзеня праводзіць комплекс прафілактычных мерапрыемстваў “Бяспечныя канікулы”.
У межах мерапрыемствах інспектары будуць шукаць і папярэджваць парушэнні правілаў дарожнага руху непаўнагадовымі. Таксама будуць лавіць вадзіцеляў, каторыя парушаюць патрэабаванні па перавозцы дзяцей у бусцерах ці дзіцячых аўтакрэслах.

1. Паважаныя бацькі, менавіта вы павінны стаць для дзяцей прыкладам паводзінаў на дарозе. Вы павінны зрабіць усё, каб не дапусціць няшчасных выпадкаў з дзецьмі.

2. Дабейцеся таго, каб дзіця ля дарогі не размаўляла па тэлефоне і не слухала музыку ў навушніках. Гэта моцна адцягвае ўвагу.

3. Перавозьце дзяцей толькі прышпіленымі рамянямі бяспекі, а для маленькіх выкарыстоўвайце ўтрымліваючае прыстасаванне.

4. Абавязкова прычапіце флікер на верхняе адзенне і партфель.

5. Самыя небяспечныя па аварыях перыяды – выхадныя і канікулы. Не дазваляйце дзецям быць без нагляду дарослых.

• Текст доступен на языке: Русский