Пажар здарыўся ноччу 15 снежня.
Пра яго паведамілі жыхары дома. Гарэла кватэра на вуліцы Савецкай. Агонь пашкодзіў матрац і пасцель. Гаспадар сам выйшаў з кватэры. А спецыялісты выратавалі яго жонку-пенсіянерку.

Жыхароў астатніх кватэр не эвакуявалі. Яны выйшлі самі.

Жанчыну з апёкамі другой ступені і атручэннем чадам забралі ў бальніцу.

Пажар здарыўся з-за кароткага замыкання абагравальніка.

• Текст доступен на языке: Русский