Раней мы пісалі пра тое, што святочныя мерапрыемствы ля галоўнай ёлкі у Ашмянах будуць ладзіць кожныя выхадныя. Не стане выключэннем і наступная нядзеля.
23 снежня на цэнтральнай плошчы горада, побач з райвыканкамам, правядуць кірмаш «Калядны падарунак».

Набыць тавары да Калядаў і Новага года можна будзе ад 10.00 да 16.00. Таксама наведнікаў чакаюць конкурсы, гульні, карагоды, віншаванні Дзеда Мароза і Снягуркі, распавялі ў Ашмянскім райвыканкаме.

• Текст доступен на языке: Русский