Працэс вытворчасці цалкам аўтаматызаваны. За працай велізарнай ўстаноўкі, для якой быў пабудаваны спецыяльны будынак, сочыць адзін чалавек. Яго працоўнае месца ў аўтаномным памяшканні абсталявана камп’ютарам.

Аператар у рэжыме рэальнага часу адсочвае ўвесь тэхналагічны працэс: аб’ёмы загрузкі папярэдне здробненага і ўзбагачанага камбікорму, грануляванне і выгрузку гатовага прадукту.

Устаноўка дазваляе мяняць спецыяльныя фільтры і атрымліваць гранулы камбікорму пэўнага памеру.

Уласнае энергазабеспячэнне цэха дасць магчымасць зменшыць затраты на вытворчасць камбікорму. У цэлым інвестыцыйны праект па ўзвядзенні цэха гранулявання камбікорму абышоўся прадпрыемству ў паўтара мільёна рублёў, паведамляюць у Вілейскім райвыканкаме.