Ініцыятыва “Самы час!” абвяшчае конкурс для журналістаў і блогераў Мінскай вобласці.
Галоўная мэта конкурса – прыцягнуць увагу да найбольш актуальных тэм, звязаных са здароўем мужчын ва ўзросце ад 45 год. Важна прадэманстраваць сучасную мадэль актыўнага жоўгажыхарства беларускіх мужчын.

У свядомасці многіх мужчын, асабліва ў рэгіёнах, дзейнічае састарэлая мадэль паводзінаў. Пасля 40 год мужчыны пачынаюць рыхтавацца да пенсіі і не вядуць актыўны лад жыцця, не ставяць амбіцыйныя мэты.

У выніку зніжаецца імкненне людзей да самаразвіцця. Фактычна гэта штурхае да дэградацыі.

Галоўнымі героямі публікацый павінны стаць нашы сучаснікі ва ўзросце ад 45 год, жыхары Мінскай вобласці. Сваім актыўным ладам жыцця яны матывуюць аднагодак жыць паўнавартасна і актыўна. Фактурай для публікацыі могуць стаць асабістыя дасягненні героя ў прафесіі, спорце, асабістым жыцці.

У межах конкурсу вызначаюць пераможцу ў трох намінацыях:

  • Найлепшая публікацыя (артыкул, рэпартаж)
  • Найлепшы фотарэпартаж
  • Найлепшы відэа- ці радыёсюжэт.

Пераможцы ў кожнай з намінацый атрымаюць прыз – смартфон, планшэт або фотаапарат.

Падрабязная інфармацыя і палажэнне па спасылцы.

• Текст доступен на языке: Русский