18 снежня на навагодняй ёлцы ў Маладзечне з’явілася Віфліемская зорка.
Пра гэта “РГ” расказаў прадстаўнік праваабарончай арганізацыі “Беларускі хельсінскі камітэт” па Маладзечанскім раёне, праваабаронца Эдуард Баланчук.

— Пра тое, што на ялінцы на Цэнтральнай плошчы знаходзіцца пяціканцовая зорка мне расказаў краязнаўца Лявон Цімохін. 17 снежня я схадзіў у райвыканкам, каб рубінавую “крамлёўскую” зорку прыбралі. Пяціканцовая зорка — не хрысціянскі сімвал, парушае правы веруючых, якія святкуюць нараджэнне Хрыстова. Замест іх цяпер Віфліемская зорка. Хацеў падзякаваць намесніку старшыні Маладзечанскага райвыканкама Алесі Лукоўскай за тое, што пачула нас.

Баланчук заўважыў, што на плошчы Старое места таксама цяпер Віфліемская зорка.

Фота забяспечанае Эдуардам Баланчуком.

Так выглядае ёлка на цэнтральнай плошчы цяпер.

Фота забяспечанае Эдуардам Баланчуком.

 

А так выглядала раней.

• Текст доступен на языке: Русский