У вілейскім краязнаўчым музеі зладзілі выставу «Новы год у бабы Ягі».
На выставе – вырабы і малюнкі, створаныя наведнікамі Вілейскага тэрытарыяльнага цэнтра абслугоўвання насельніцтва і выхаванцамі Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Усё – на навагоднюю тэматыку.

Калі вы завітаеце, у вас складзецца ўражанне, быццам бы прагульваецеся па хаціне бабы Ягі, запэўнілі арганізатары.

Для маленькіх наведнікаў ёсць інтэрактыўныя зоны. Тут можна пагуляць і паскладаць пазлы.

Выстава працягнецца да 15 студзеня.