22 снежня ў 10.30 у кінатэатры «Мір» у Вілейцы ўскрыюць скрыні, што стаялі ў крамах горада і куды віляйчане збіралі грошы на Казіны мосцік.
Прапануем вам, дарагія чытачы, рабіць стаўкі. Да таго моманту, як ускрыюць скрыні, прапануем вам здагадацца, колькі грошай сабралі на мосцік жыхары Вілейкі.

У суботу мы даведаемся дакладную суму. Той, хто будзе ў сваім адказе найбліжэйшым да праўды, атрымае сувеніры ад «Рэгіянальнай газеты». Свае варыянты ўжо можна пачынаць пісаць у каментарах пад пастамі гэтага матэрыяла ў сацсетках.

Такія сувеніры атрымае пераможца. Фота “РГ”.

• Текст доступен на языке: Русский