Значныя падзеі тыдня ў нашай падборцы.

21 снежня

1796. Нарадзіўся Тамаш Зан (в. Мясата, цяпер Маладзечанскі раён), удзельнік вызваленчага руху, філамат, прыродазнавец, польскі літаратар.

1890. Нарадзіўся Мікалай Аладаў (г. Санкт-Пецярбург), кампазітар.

1981. Памёр Міхась Забэйда-Суміцкі, спявак, педагог, дзеяч на эміграцыі. Пахаваны на Альшанскіх могілках у Празе (Чэхія).

22 снежня

Адзін з будынкаў архітэктара дэ Сака ў Гродна.

1798. 220 гадоў назад памёр Джузэпе дэ Сака, італьянскі дойлід, які працаваў на Віленшчыне і Гродзеншчыне. Ад 1773 года жыў у Гродне, быў прыдворным архітэктарам графа Антонія Тызенгаўза (1774), галоўным архітэктарам па будаўніцтве каралеўскіх мануфактур ВКЛ.

Ён – адзін з найлепшых архітэктараў развітога барока і класіцызму, якія працавалі на тэрыторыі сучаснай Беларусі, у 18 стагоддзі – прыдворны архітэктар караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Працаваў у іншых рэгіёнах Рэчы Паспалітай.

У яго творчасці вылучаюцца ансамблі палацава-паркавых рэзідэнцый.

Найбольш значныя працы: Цёнжэнь у Польшчы, палац Храптовічаў у Шчорсах (не захаваўся), тэатр Тызенгаўза ў Гродне, ансамбль плошчы Тызенгаўза ў Гродне, палац Тызенгаўза ў Гродне (не захаваўся), Паставах, Свяцкі палац магнатаў Валовічаў, Станіславава сядзіба, загарадная рэзідэнцыя караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, цяпер у рысе Гродна, інш.

Пахаваны ў Гародне (паводле інш. звестак у сваім маёнтку Дубасня пад Беластокам, цяпер Польшча). Нарадзіўся ў Вероне, Італія, у 1735 годзе.

2001. Памёр Уладзіслаў Чарняўскі, каталіцкі святар, перакладчык Бібліі і літургічных тэкстаў на беларускую мову.

24 снежня

1761. Нарадзіўся Якуб Ясінскі (Польшча), вайсковы і палітычны дзеяч, інжынер, паэт, адзін з кіраўнікоў паўстання 1794 года.

1798. 220 гадоў назад нарадзіўся Адам Міцкевіч, польскі паэт, цесна звязаны з Беларуссю, асветнік, філамат.

1942. У Трасцянцы пад Мінскам нацыстамі застрэлены Вінцэнт Гадлеўскі, рымска-каталіцкі святар, адзін з кіраўнікоў беларускага нацыянальнага супраціўлення, ідэолаг нацыянальнага руху.

25 снежня. Каляды каталіцкія.

1844. Памёр Адам Храптовіч, асветнік, удзельнік паўстання 1794 г., мецэнат. Заснаваў у Шчорсах (цяпер Наваградскі раён) буйную пачатковую школу.

1998. 20 гадоў назад адбыўся першы перапіс насельніцтва незалежнай Беларусі. Яно складала 10 045 200 чалавек (з іх 8 159 100 – беларусаў).

Беларускую мову роднай назвалі 73,7% жыхароў краіны. Цяпер жыве 9 477 100 чалавек.

27 снежня

1924. Памёр Леў Бакст (Леў Розенберг), ураджэнец Гародні, парыжскі жывапісец і графік, тэатральны мастак, заканадаўца моды.

1925. У Афінах (Грэцыя) памёр Зыгмунт Мінейка, удзельнік паўстання 1863-1864 гг., грэчаскі грамадскі дзеяч, этнограф, калекцыянер, мемуарыст.

• Текст доступен на языке: Русский