Пра гэта ў міліцыю паведаміў жыхар Вілейкі.
Мужчына каля дзвюх месяцаў адсутнічаў на лецішчы ў вёсцы Бараўцы Нароцкага сельсавета.
Калі прыехаў, заўважыў, што ў адной з гаспадарчых пабудоў пашкоджаныя дзверы. Аказалася, што пакуль гаспадара не было, нехта скраў электраправодку ад аўтамабіля і тры генератары, распавялі ў Вілейскім РАУС.
Падазраванага затрымалі. Крымінальную справу ўзбудзілі 19 снежня.
• Текст доступен на языке: Русский