Гэта адбудзецца таму, што ў маладзечанскім Палацы культуры правядуць абласное свята ў рамках акцыі  «Нашы дзеці», расказаў «Рэгіянальнай газеце» інспектар Маладзечанскай ДАІ Сяргей Бартош.
Ад 8.00 да 16.00 рух абмяжуюць на наступных вуліцах:

– Віленская, ад скрыжавання Вялікага Гасцінца і вуліцы Валынца
– Прытыцкага і Талстога (раён салона «Фуджы») ад скрыжавання Вялікага Гасцінца з вуліцай Партызанскай.

Ад 10.30 да 11.30:

– вуліцы Грамадоўская і Валынца ад перакрыжавання з Партызанскай і Віленскай.

ДАІ просіць кіроўцаў планаваць маршрут у гэты час з улікам абмежаванняў.

• Текст доступен на языке: Русский